«Скарынаўскія дні» ў Доміку Пятра І

16 верасня на пляцоўцы стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» прайшло адно з мерапрыемстваў культурна-адукацыйнага праекта  «Скарынаўскія дні ў Полацку-2025». Настаўнікі з Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 правялі ўрок «Ад Полацка пачаўся свет…», падчас якога была арганізавана інтэлектуальная гульня, прысвечаная гісторыі нашага горада. Дзве каманды ўдзельнікаў па чарзе адказвалі на пытанні вядучага. Тэматыка іх была разнастайная: ад археалагічных знаходак у Полацку да сучасных славутасцяў. Удзельнікі дэманстравалі не толькі веды, але і ўменне разважаць, аналізаваць і знаходзіць нестандартныя рашэнні. Частка пытанняў была звязана з гісторыяй суседняй дзяржавы, бо на мерапрыемстве прысутнічалі госці з Яраслаўля і Малаяраслаўца.

Пасля заканчэння інтэлектуальнай гульні пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі. Як адзначылі самі ўдзельнікі, галоўнае – гэта не перамога, а магчымасць даведацца больш пра гісторыю самага старажытнага горада Беларусі і пагутарыць з аднагодкамі.

225