Адрас: 213561, Магілёўская вобл., г. п. Краснаполле, вул. Антонава, 2
Тэлефон: +375 223822753
Электронны адрас: etnomuzei@mail.ru


Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей
Музей быў заснаваны у гарадскім пасёлку Краснаполле паводле рашэння Краснапольскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19.11.1991 г. і адкрыты для наведвальнікаў у 1994 г. у былым будынку раённага вузла сувязі. Асноўны фонд музея (на 01.01.2014 г.) налічвае 3400 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны - 406. Найбольш значнымі з'яўляюцца калекцыі нумізматыкі, фалерыстыкі, зброі, фотаздымкаў, ручнікоў, народнага адзення.

Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Экспазіцыя этнаграфііУ музеі дзейнічаюць 4 экспазіцыйныя і выставачная залы. Экспазіцыя "Боль Чарнобыля" прадстаўлена фотаздымкамі і дакументамі, якія расказваюць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Краснапольскім раёне. У экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Краснапольскага народнага тэатра, у вытоках якога стаялі літаратары Ул. і А. Шалевічы, скульптар А. Грубе, змешчаны тэатральныя афішы і ўзнагароды, фотаздымкі са сцэнамі з тэатральных пастановак і інш. Экспазіцыя “Этнаграфія і побыт Краснапольшчыны кан. 19 - пач. 20 стст." знаёміць з асноўнымі заняткамі насельніцтва гэтага перыяду: ганчарствам, ткацтвам, дрэваапрацоўчымі рамёствамі. Сярод экспанатаў: ткацкі станок, вырабы з дрэва і гліны, макет ганчарнай печы для абпальвання. У музеі адкрыта экспазіцыйная зала, прысвечаная 60-годдзю з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і прадстаўленая наступнымі раздзеламі: "Акупацыя раёна - рэжым насілля і здзекаў", "Партызанскі рух на Краснаполыпчыне", "Вызваленне Краснапольскага раёна", "Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны". Частка залы занята дыярамамі “Партызанскі лагер” і “Бой за вызваленне Краснаполля”, тут змешчаны партрэты 7 Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Краснапольскага раёна.

У выставачнай зале экспануюцца калекцыі з уласных фондаў музея, творы мастакоў і народных умельцаў Краснапольшчыны, а таксама выстаўкі з Магілёўскага мастацкага музея імя Паўла Масленікава і іншых музеяў Магілёўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Дадатковыя крыніцы аб музеі:

Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Ekskursii.by

Каляндар мерапрыемстваў


« Верасень 2017 »
ПндАўтСерЧцвПятСубНядз
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Афiша мерапрыемстваў




®